У Лодзі агенцтва працаўладкоўвала беларусаў, але фіктыўна
Памежная служба польскай Лодзі праверыла адно з мясцовых агенцтваў па працаўладкаванні, якім кіраваў 40-гадовы грамадзянін Грузіі, паведамляе Most.
31.08.2023 / 22:46
Кантралёры высветлілі, што з чэрвеня 2022 года прадпрымальнік зарэгістраваў у Лодзінскім упраўленні працы 1647 дэкларацый аб працаўладкаванні замежнікаў — грамадзян Беларусі і Грузіі. Але ў выніку ніводзін з іх так і не пачаў працаваць.
Прадпрымальніку пагражае штраф.
Чытайце таксама:
«Палякі не хочуць працаваць». 34 гадзіны ў чарзе на мяжы прастаяў жыхар Баранавічаў