Свята-Елісавецінскі манастыр арганізоўвае кінапрэм'еру расійскай агіткі
Фільм «Фагот» маскоўскага рэжысёра Ганны Артамонавай — гэта спроба рамантызаваць акупацыйную вайну Расіі. З пасылам «Хочацца, каб людзі прачнуліся» і вязе гэты фільм у Беларусь стваральніца.
01.09.2023 / 09:38
Паказ фільма запланаваны ў нядзельнай школе манастыра, а сустрэча з рэжысёрам — не толькі ў Мінску, але яшчэ і ў Пінску, заўважыла «Хрысціянская візія».
Мерапрыемствы ў Пінску пройдуць у рамках праваслаўнага фестывалю «Радасць». Канцэрт, які ўпісаны ў праграму, мае ўжо вядомую назву «Сваіх не кідаем», якая змяшчае адсылку да падтрымкі расійскай агрэсіі.
Тызер фільма
Выступіць на гэтых сустрэчах і мінскі пісьменнік Мікалай Гаўрылаў, які апошнім часам стаў называць сябе ваенным карэспандэнтам (хоць да гэтага часу было вядома толькі пра яго паездкі ў Данецкую вобласць у якасці валанцёра).
Менавіта ў такім выглядзе — «Дзённікі ваенкара» — матэрыялы яго тэлеграм-канала былі сабраныя і апублікаваныя на расійскіх рэсурсах.
Чытайце таксама:
У Мінску на прэм’еру фільма з фэйкамі пра Бучу прыйшла толькі Бондарава з сяброўкамі