«Намаганні, якія не прывядуць да выніку». МЗС Украіны раскрытакавала рашэнне запрасіць беларускага і расійскага паслоў на ўручэнне Нобелеўскіх прэмій

Прэс-сакратар МЗС Украіны ў сваім фэйсбуку выказаў здзіўленне запрашэннем на цырымонію ўручэння нобелеўскіх прэмій беларускага і расійскіхз паслоў.

01.09.2023 / 13:47

Алег Ніколенка. Фота з яго фэйсбука

«Фонд Нобеля прыняў рашэнне аднавіць практыку запрашэння паслоў Расіі і Беларусі на цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі. Такое рашэнне тлумачыцца жаданнем наўпрост даказваць свае каштоўнасці нават тым дзяржавам, якія ім супрацьстаяць. Даводзіць каштоўнасці гуманізму да Расіі і Беларусі — сізіфаву працу. Намаганні, якія не прывядуць да выніку», — напісаў Алег Ніколенка.

«Імаверна, у той дзень, калі расійскі пасол будзе сядзець у прыгожым касцюме ў Стакгольмскім канцэрт-холе расійская армія будзе здзяйсняць чарговыя ваенныя злачынствы на акупаваных украінскіх тэрыторыях, а расійскія ракеты будуць знішчаць чарговыя жылыя кварталы ва ўкраінскіх гарадах.

Як пры такіх умовах ўспрымуць у Крамлі рашэнне фонду вярнуцца да business as usual? Толькі ўзмацненнем адчування беспакаранасці і новымі злачынствамі», — абурыўся прэс-сакратар МЗС Украіны.

«Летась Фонд Нобэля не запрашаў расійскіх і беларускіх паслоў у адказ на расійскую агрэсію супраць Украіны. І пакуль яна працягваецца, пакуль мільёны ўкраінцаў пакутуюць ад несправакаванай вайны, а расійскае кіраўніцтва не пакарана за свае злачынствы, мы заклікаем арганізацыйны камітэт падтрымліваць міжнародныя намаганні па ізаляцыі Расіі і Беларусі», — рэзюмаваў Алег Ніколенка.

Чытайце таксама:

Пасла Беларусі запрасілі на банкет з нагоды ўручэння Нобелеўскіх прэмій

«Беларусь — не Расія, і Лукашэнка — не Беларусь». Прамова жонкі Алеся Бяляцкага Наталлі Пінчук на Нобелеўскай канферэнцыі міру — 2023

Алесь Бяляцкі працуе ў калоніі на дрэваапрацоўцы

Nashaniva.com