У «спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 72 прозвішчы
Напрыклад, у спіс уключылі сям'ю Лівянтаў.
01.09.2023 / 14:39
Яўгену Лівянту далі тры гады «хатняй хіміі», але за кратамі ён правёў пяць месяцаў
МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». У ім людзі, якіх дадалі ў адпаведны спіс 25 жніўня і 1 верасня. Цяпер у спісе — 3250 чалавек.
Сярод іншых у яго дадалі асуджаных за данаты Настассю Петрачэнку і Кірылу Клімава, рэпетытара і выкладчыка Яўгена Лівянта, а таксама ягоную жонку Юлію, старэйшую дачку Ганну, зяця Мікіту Драздова.