Яшчэ 10 чалавек прызналі палітвязнямі, іх зноў больш за паўтары тысячы
Праваабаронцы з «Вясны» 1 верасня аб'явілі аб прызнанні палітычнымі зняволенымі яшчэ сямнаццаці чалавек. Агульная колькасць палітвязняў у Беларусі, паводле іх версіі, цяпер складае 1506 чалавек.
01.09.2023 / 17:41
Імёны новых палітвязняў — Аляксей Аўдзееў, Дзяніс Хахлоў, Надзея Старавойтава, Вольга Новікава, Міхаіл Тумчонак, Кірыла Камароў, Вячаслаў Янюк, Андрэй Шашко, Аляксандр Пімашэнка, Сафія Багавец.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца па спасылцы.
Паводле праваабаронцаў, цяпер у Беларусі 1506 палітвязняў. Апошнім часам агульны рост іх колькасці не вельмі вялікі, і нават часам адзначаецца пэўнае зніжэнне. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з-за турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.
Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.
Спіс усіх людзей, афіцыйна прызнаных палітвязнямі ў Беларусі,
Чытайце таксама:
Намеснік дырэктара па ідэалогіі з Жодзіна памёр пасля затрымання — Motolkohelp
Жонку затрыманага на мяжы наваполацкага стаматолага аштрафавалі на 1100 рублёў
У Гродне затрымалі намесніка дырэктара крамы «Кліматмайстар»