Прадаецца савецкі вайсковы гарадок

Цікавы лот выстаўлены на таргі ў Латвіі

07.12.2009 / 23:36

Агенцтва прыватызацыі Латвіі выставіла на таргі вайсковы гарадок “Скрунда-1”, дзе раней знаходзілася савецкая радыёлакацыйная станцыя.

Пачатковы кошт – $325 тысяч.

На тэрыторыі гарадка знаходзяцца 70 збудаванняў, у тым ліку 10 жылых дамоў, гасцініца, клуб, дзіцячы садок, гаражы...

У 90-ых гадах гарадок быў закансерваваны. У большасці дамоў захавалася шкло ў вокнах і камунікацыі.