МЗС запатрабавала ад Польшчы тлумачэнняў адносна верталёта, які нібыта заляцеў у паветраную прастору Беларусі
МЗС Беларусі запатрабавала ад Польшчы тлумачэнняў і правядзення расследавання па факце парушэння вайсковым верталётам дзяржаўнай мяжы. Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.
01.09.2023 / 20:29
У МЗС 1 верасня быў выкліканы часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Войцех Філімановіч.
«Ад польскага боку запатрабаваныя адпаведныя тлумачэнні і правядзенне стараннага расследавання здарэння. Аб выніках расследавання і прычынах таго, што адбылося, як гэта прынята ў міжнародных зносінах, павінен быць апавешчаны беларускі бок у прымальныя тэрміны. Звернута ўвага на недапушчальнасць парушэння дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь. Выказана настойлівая просьба да Варшавы прыняць меры для выключэння такіх інцыдэнтаў у будучыні», — гаворыцца ў паведамленні МЗС.
Сёння, 1 верасня, Дзяржпагранкамітэт Беларусі заявіў аб нібыта парушэнні паветранай прасторы Беларусі з боку Польшчы ў Бераставіцкім раёне. Паводле паведамлення ДПК, вайсковы верталёт Мі-24 на гранічна малой вышыні перасёк дзяржаўную мяжу, заляцеў на глыбіню да 1200 метраў на тэрыторыю Беларусі, а затым вярнуўся назад.
Чытайце таксама:
Польскае войска перакінула свае верталёты бліжэй да беларускай мяжы
Беларускія вайсковыя верталёты заляцелі ўглыб тэрыторыі Польшчы на 2 км, ішлі на нізкай вышыні