Ва ўкраінскага алігарха Каламойскага правялі ператрус

Гаворка ідзе пра артыкулы 190 і 209 Крымінальнага кодэкса: махлярства і легалізацыя (адмыванне) маёмасці, атрыманай злачынным шляхам.

02.09.2023 / 10:14

Фота: Украінская праўда

Служба бяспекі Украіны, Бюро эканамічнай бяспекі і Офіс генпракурора ўручылі алігарху Ігару Каламойскаму падазрэнне па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса. Па даных крыніц УП, гаворка ідзе пра артыкулы 190 і 209 Крымінальнага кодэкса: махлярства і легалізацыя (адмыванне) маёмасці, атрыманай злачынным шляхам, піша «Украінская праўда».

«Падазрэнне» было ўручанае пры ператрусе. Пракуроры будуць хадайнічаць аб утрыманні пад вартай з альтэрнатывай закладу, арыентыровачным да сумы страт.

Спецслужба адзначае: устаноўлена, што на працягу 2013-2020 гадоў Ігар Каламойскі легалізаваў больш за паўмільярда грыўняў шляхам іх вываду за мяжу, выкарыстоўваючы пры гэтым інфраструктуру падкантрольных банкаўскіх устаноў.

Дасудовае расследаванне пры працэсуальным кіраўніцтве офіса генеральнага пракурора працягваецца.

У лютым 2023 года Служба бяспекі Украіны і Бюро эканамічнай бяспекі праводзілі ператрус дома ў алігарха Ігара Каламойскага ў Дняпры.

Тады было вядома, што расследаванне тычыцца махінацый вакол «Укртатнафты» і «Укрнафты».

Nashaniva.com