У Кафедральным касцёле Мінска спавядацца цяпер можна ўвесь дзень

З 4 верасня ў кафедральным касцёле Найсвяцейшага імя Марыі ў Мінску да сакраманту споведзі можна будзе прыступіць не толькі перад святымі імшамі, але таксама на працягу дня, піша Catholic.by.

02.09.2023 / 10:31

Фота: Catholic.by

У працоўныя дні (ад панядзелка да пятніцы) з 10-й да 17-й гадзіны (з перапынкам ад 13-й да 14-й) святары будуць цэлебраваць сакрамант пакаяння і паяднання для ўсіх ахвотных.

Таксама ў гэтыя дні будзе адбывацца адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту. Пачатак адарацыі пасля святой імшы а 15-й гадзіне; заканчэнне адарацыі — перад святой імшой а 18:30.

Чытайце таксама:

У смаргонскім касцёле званы сталі выбіваць розныя мелодыі

Выйшлі прыгожыя паштоўкі з мінскім касцёлам Святога Роха

Рэлікварый Святога Феліцыяна застаецца ў Беларусі. Але з рэдкім экзэмплярам Берасцейскай Бібліі яснасці няма

Nashaniva.com