Двое вагнераўцаў зрабілі «мемарыял памяці» Прыгожына і Уткіна проста ля «Вечнага агню» ў Мінску

ㅤ»Ніхто не забыты, нішто не забыта! Нават у пекле яны будуць найлепшымі!», — паведамляецца ў тэлеграм-канале, блізкім да ПВК «Вагнер».

02.09.2023 / 12:49

Два супрацоўнікі ПВК «Вагнер», знаходзячыся ў адпачынку ў Беларусі, зрабілі мемарыял памяці на плошчы Перамогі ў Мінску.

ㅤ»Ніхто не забыты, нішто не забыта! Нават у пекле яны будуць найлепшымі!», — паведамляецца ў тэлеграм-канале, блізкім да ПВК «Вагнер».

У гэтай сітуацыі цікавы наступны аспект: помнік на плошчы Перамогі ў Мінску ствараўся ў памяць загінулых герояў, якія абаранялі Беларусь ад нацыстаў. А вагнеравец Дзмітрый Уткін спавядаў ідэі нямецкага нацыянал-сацыялізму і нават меў велізарную татуіроўку ў выглядзе свастыкі. 

Чытайце таксама:

«Усё ў парадку». Прыгожын і пасля смерці працягвае містыфікаваць — з’явілася відэа з ім

ПВК «Вагнер» прапануе наймітам шукаць іншую працу — Важные истории

У падмаскоўных Мыцішчах ідзе пахаванне камандзіра групы «Вагнер» Дзмітрыя Уткіна

Nashaniva.com