Зачыняецца апошняя крама адзення папулярнага беларускага брэнда

У верасні ў Мінску будзе працаваць толькі адна крама Gotti — на Кульман, 5.

04.09.2023 / 08:37

Фота: Яндэкс карты

Брэнд Gotti, які ў 2018 і 2019 гадах быў прызёрам прэміі «Народная марка», сыходзіць з беларускага рынку. Як паведамляецца на яго афіцыйнай старонцы ў Instagram, кампанія будзе ліквідаваная, піша Office Life.

У верасні ў Мінску будзе працаваць толькі адна крама Gotti — на Кульман, 5, каб правесці распродаж таварных рэшткаў. Дакладныя тэрміны яго закрыцця пакуль не называюцца.

Брэнд Gotti з'явіўся ў Беларусі 15 гадоў таму і, як гаворыцца ў звароце да кліентаў, за гэты час «прайшоў шлях ад трох швейных машын да «Народнай маркі»». Прадпрыемства спецыялізавалася на пашыве паліто і куртак.

Nashaniva.com