Трапіць у Еўропу стане прасцей. Польшча аднаўляе прыём дакументаў на турыстычныя візы ва ўсіх візавых цэнтрах

Польшча прыпыніла выдачу турыстычных віз для беларусаў яшчэ з часоў пандэміі. Цяпер польскія турыстычныя візы вяртаюцца. Можна разлічваць на візу тэрмінам да пяці гадоў.

04.09.2023 / 12:06

Пачынаючы з 4 верасня беларусы зноў могуць запісвацца на падачу дакументаў для атрымання польскай турыстычнай візы. Зрабіць гэта можна ва ўсіх польскіх візавых цэнтрах у Беларусі. Свабодныя даты ёсць на праз 1—2 месяцы. 

Кошт візы — 35 еўра. Акрамя візавага збору спаганяецца сэрвісны збор у памеры 11 еўра. 

Пакет дакументаў для падачы — стандартны. Трэба мець пашпарт не старэйшы за 10 гадоў, медыцынскую страхоўку на суму не меншую за 30 тысяч еўра. Фоты 3,5 x 4,5, на якіх чубчык не павінен закрываць бровы і вочы. Здымкі мусяць быць зробленыя не больш чым 6 месяцаў назад.

Актуальная даведка з месца працы з указаннем пасады работніка, часу пачатку працы, заработнай платы за 3 апошнія месяцы.

Пацвярджэнне броні гатэля/пансіёну ці іншы дакумент, які пацвярджае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Польшча.

Падрабязней аб усіх патрабаваннях можна азнаёміцца па спасылцы.

Турыстычныя візы выдаюцца тэрмінам да пяці гадоў. Максімальны тэрмін звычайна залежыць ад візавай гісторыі заяўляльніка.

Чытайце таксама: 

«Адстаю за вас». За колькі прадаюць месца ў чарзе на мяжы з Літвой і Польшчай

Nashaniva.com