У Мядзельскім раёне ратавальнікі выцягнулі з багны карову

Няшчасце з жывёлай здарылася ў панядзелак у вёсцы Зялёнкі.

05.09.2023 / 14:07

Да ратавальнікаў пазванілі ўсхваляваныя вяскоўцы і расказалі, што ў балоце завязла карова.

Да месца здарэння былі накіраваныя два нарады.

Пры дапамозе пажарных вяровак, падручных матэрыялаў (дошак) жывёлу дасталі з балота.

Чытайце таксама:

Ратавальнікі дапамаглі карове выбрацца з «пасткі» каля Ганцавічаў

У Бялыніцкім раёне каровы ўшчэнт аб'елі людскія агароды. Людзі збіраюцца скардзіцца Лукашэнку

На Лідчыне перакуліўся трактар з каровамі

Nashaniva.com