Апублікавалі ўказ Лукашэнкі аб замене пашпартоў за мяжой. Ён пачне дзейнічаць сёння ноччу

Указ Аляксандра Лукашэнкі, паводле якога пасольствы больш не будуць выдаваць пашпарты беларусам, што пастаянна пражываюць за мяжой, быў апублікаваны сёння ноччу на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

06.09.2023 / 07:12

Фота: «Наша Ніва»

Нагадаем, што зараз атрымаць, або памяняць пашпарт можна будзе толькі ў органах унутраных спраў па месцы апошняй рэгістрацыі па месцы жыхарства. Біяметрычныя пашпарты можна будзе мяняць яшчэ і ў МЗС.

Акрамя таго, выключаны пункт аб праве дыпламатычнага прадстаўніцтва або консульскай установы падаўжаць тэрмін дзеяння пашпартоў, якія знаходзяцца за мяжой.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання. Ён пачне дзейнічаць з 00.00 7 верасня (ноч на чацвер).

Чытайце таксама:

Беларусы больш не змогуць замяняць пашпарты ў консульствах, а даверанасці, аформленыя за мяжой, перастануць прызнавацца — новы ўказ

Без дзейнага пашпарта знаходжанне беларусаў за мяжой стане незаконным. Вось што можна зрабіць з гэтым тым, хто жыве ў Польшчы ці Літве

«Мы працуем, каб беларусы не засталіся без пашпартоў» — Ціханоўская

Nashaniva.com