Ірына Абельская расказала, як працуе «Лечкамісія»

Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі, які ў народзе называюць «Лечкамісія», аб'ядноўвае тры асноўныя платформы: медыцынскую, навуковую і адукацыйную.

06.09.2023 / 08:46

Ірына Абельская. Фота: БелТА

Галоўная доктарка Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі Ірына Абельская падчас Першага беларуска-ўзбекскага жаночага бізнэс-форуму расказала, як працуе гэтая элітная ўстанова, піша БелТА.

Яна паказала гасцям з Узбекістана медыцынскую ўстанову. 

Ірына Абельская расказала, што Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр — гэта высокатэхналагічная медыцынская ўстанова, якая з'яўляецца, па сутнасці, міні-мадэллю сістэмы аховы здароўя з усімі ўзроўнямі аказання медыцынскай дапамогі.

«Наведваючы нашу ўстанову ў 2014 годзе, Лукашэнка сказаў, што наш медыцынскі цэнтр мае стаць пляцоўкай сучасных перадавых тэхналогій. Мы стараемся ісці па гэтым шляху», — адзначыла яна.

Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр цяпер знаходзіцца ў Ждановічах. Фота: Tut.by

Медустанова сёння аб'ядноўвае тры асноўныя платформы: медыцынскую, навуковую і адукацыйную, працягнула галоўная доктарка.

Медыцынская дапамога тут арганізавана па прынцыпе замкнутага цыкла:

Такім чынам, пацыенты, трапляючы ў медыцынскі цэнтр, праходзяць увесь этап — ад пастаноўкі дыягназу да аднаўлення ўсіх жыццёвых функцый арганізма, зазначыла Ірына Абельская.

@nashaniva Мама Колі Лукашэнкі паляцела ў Афрыку на спецыяльнае заданне #лукашенко #лукашэнка #беларусь #мова #навіны #беларусьсейчас #беларускіцікток #беларускітыкток #колялукашенко #николайлукашенко ♬ оригинальный звук Наша Ніва. Навіны

Чытайце таксама:

У якім стане знаходзіцца медыцына праз амаль 30 год лукашэнкаўскага кіравання? Гэта толькі тое, што апублічылі

Абельскую адправілі правяраць бальніцы

У шклоўскай бальніцы, пацыентку якой «ратаваў» Лукашэнка, закрылі інфекцыйнае аддзяленне

Nashaniva.com