На волю выйшаў палітвязень Сцяпан Талкачоў, асуджаны па «справе Зельцэра»

Свой тэрмін палітвязень адбываў у бабруйскай калоніі № 2.

06.09.2023 / 10:49

Сцяпан Талкачоў. Фота: сацыяльныя сеткі

Сцяпана затрымалі 29 верасня 2021 года, на наступны дзень пасля таго, як у кватэры айцішніка Андрэя Зельцэра ў Мінску адбылася перастрэлка з сілавікамі, у выніку якой загінуў і сам Зельцэр, і супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк.

Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы). Падчас суда Сцяпан не прызнаў сваю віну, піша «Вясна».

26 жніўня 2022 года Брэсцкі абласны суд прызнаў Талкачова вінаватым і прызначыў яму 2,5 гады калоніі.

Свой тэрмін палітвязень адбываў у бабруйскай калоніі №2. Днямі палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

Чытайце таксама:

Выйшаў на волю палітвязень Мацвей Гранкевіч

На волю выйшлі палітвязні Сяргей Міраеўскі і Аляксандр Касценка

Выйшаў на волю палітвязень Максім Пыцель

Nashaniva.com