У Мінску злавілі юнака-зачэпера, які катаўся звонку электрычкі
У нядзелю вечарам на лінію «102» паступіла паведамленне, што на счэпцы звонку электрычкі Маладзечна — Мінск едзе падлетак. Прычапіўся ён на станцыі «Ждановічы», калі электрычка ішла ў бок Масюкоўшчыны.
06.09.2023 / 11:07
Скрыншот відэа мінскай міліцыі
16-гадовы мінчук, пасля таго, як яго злавілі, прызнаўся, што хацеў паўтарыць убачанае ў інтэрнэце і не думаў, што можа быць траўмаваны, паведамляе сталічная міліцыя.
У міліцыі нагадваюць дзецям і бацькам, што згодна з артыкулам 18.3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях парушэнне правілаў карыстання транспартнымі сродкамі чыгуначнага транспарту цягне накладанне штрафу да трох базавых велічынь.
Але галоўнае, такія экстрэмальныя забавы могуць прывесці да траўмавання або смерці.
Чытайце таксама:
Машыніст электрычкі Стоўбцы — Мінск раптоўна памёр на працоўным месцы падчас руху цягніка
У Пухавіцкім раёне пад коламі цягніка загінула 12-гадовая школьніца
У Рагачоўскім раёне пад коламі цягніка загінуў 78-гадовы пенсіянер. У яго былі праблемы са слыхам