У Мінску затрымалі супрацоўніка гіпермаркета за татуіроўку «Маскаляку на гіляку»

Канал сілавікоў паведаміў пра затрыманне і апублікаваў здымак з гэтым мужчынам, якога трымаюць у кайданках з рукамі за спінай. На руцэ — татуіроўка з надпісам «Маскаляку на гіляку». 

06.09.2023 / 12:02

Здымак з канала сілавікоў

Сілавікі дадалі, што прыйшлі па мужчыну праз даносы, якія да іх паступілі.

Падрабязнасцяў пра асобу затрыманага няма.

Nashaniva.com