Выйшаў на волю палітвязень Ілля Палхоўскі
Ілля Палхоўскі з верасня 2021 года адбываў пакаранне ў ПУАТ № 39, а на пачатку верасня 2022-га быў пераведзены ў віцебскую ПУАТ № 9. Паводле «Берасцейскай вясны», Ілля нядаўна выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
06.09.2023 / 21:17
Хлопца асудзілі па брэсцкай «справе карагодаў», распачатай паводле падзей 13 верасня 2020 года, калі пратэстоўцы ў Брэсце выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт. У судзе Маскоўскага раёна Брэста 7 траўня 2021 года палітвязня асудзілі да 2 гадоў «хіміі» паводле арт. 342 КК.
Пасля прысуду Ілля спрабаваў збегчы з Беларусі, але быў затрыманы каля беларуска-ўкраінскай мяжы. Пасля 15 сутак арышту быў змешчаны ў СІЗА, а потым пераведзены на «хімію».
Чытайце таксама:
Праваабаронцы паведамляюць пра масавыя затрыманні на Гомельшчыне
Мінчука, якога ў 2020-м «адбілі» на пікеце па зборы подпісаў, судзяць па крымінальных артыкулах
Затрыманага за каментары пра расіян грамадзяніна Туркменістана хочуць дэпартаваць