У чалавека ўзніклі праблемы з атрыманнем спадчыны з-за адной літары ў прозвішчы. Дапамог толькі выпадак

Прозвішча мужчыны адрознівалася ад бацькавага адной літарай, таму ён не мог уступіць у спадчыну. Пры гэтым ён яшчэ шмат гадоў таму хацеў вярнуць сабе прозвішча сваіх продкаў, але ў пашпартным стале не дазволілі, піша «Анлайнер».

06.09.2023 / 21:58

Пры падачы заявы на замену пашпарта чалавеку сказалі, што замена канчатку прозвішча з «о» на «а» магчымая толькі пры прадстаўленні арыгінала пасведчання аб нараджэнні. Але пасведчанне было згублена.

Праз нейкі час, ужо пасля смерці бацькі ў 2002 годзе, чалавеку прыйшла неабходнасць уступаць у спадчыну. А ў сувязі з розніцай у прозвішчах, якія адрозніваліся ўсё той жа злашчаснай апошняй літарай, узніклі складанасці.

Маёмасць вырашылі на той момант афармляць на роднага брата. Аднак ён адмовіўся ўступаць у спадчыну.

А праз шмат гадоў было знойдзена страчанае пасведчанне аб нараджэнні, схаванае ў доме бабулі. Яго знайшлі ў печы. Аказалася, што ў ваенныя і пасляваенныя гады там хавалі дакументы, але ні бабуля, ні, магчыма, маці мужчыны, якая ведала таямніцу, нікому пра гэта не казалі. Пасля іх смерці сведчанне так і засталося ляжаць у зацішным месцы.

Але і гэта не вырашыла праблем аўтаматычна: дакумент быў пашкоджаны, а асабістыя звесткі ў ім сцёрліся. Мужчына звярнуўся да судовых экспертаў, якія змаглі аднавіць частку інфармацыі, уключаючы прозвішча і дату нараджэння. І цяпер у яго з'явіўся шанец нарэшце ўступіць у законную спадчыну.

Чытайце таксама:

«Фамілію» ў атэстатах усё ж выправілі на «прозвішча»

Ці можна запатрабаваць узнагароду, калі знайшлі чужую рэч

Архіў VEHA распачынае новы праект — «Руіны Беларусі»

Nashaniva.com