Сілавікі затрымалі праграміста пасля таго, як ён «адказаў у грубай форме і паклаў слухаўку»

На відэа затрыманы кажа, што працуе праграмістам у адной з кампаній.

07.09.2023 / 11:31

 Яму патэлефанавалі міліцыянты, аднак мужчына іх не даслухаў, «адказаў у грубай форме і паклаў слухаўку», піша «Вясна».

Пасля гэтага да яго прыехалі сілавікі і нібыта выявілі, што мужчына ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту. Яму інкрымінаваны арт. 342 КК.

Чытайце таксама:

Бацьку палітзняволенага падлетка Мікіты Залатарова арыштавалі яшчэ на 15 сутак

Палітвязень Сяргей Моніч не выйшаў на волю па заканчэнні тэрміну

Праваабаронцы паведамляюць пра масавыя затрыманні на Гомельшчыне

Nashaniva.com