Беларусбанк у Слуцку ўпрыгожылі выявамі слуцкіх паясоў
Галоўнае аддзяленне Беларусбанка ў Слуцку на вуліцы Леніна атрымала новы дызайн інтэрʼеру — яго ўпрыгожылі выявамі слуцкіх паясоў.
07.09.2023 / 11:34
«Беларусбанк» у Слуцку ўпрыгожылі выявамі слуцкіх паясоў. Усе фота: slutsk-gorod.by
Работы выкананы ўручную мастаком, яго імя выданне не называе.
«Падобныя канцэпцыі інтэрʼераў з мясцовымі славутасцямі раней былі рэалізаваны ў некаторых абласных гарадах, цяпер прыйшоў час і нашага горада», піша мясцовае выданне slutsk-gorod.by.
Слуцкія паясы — адна з выбітных славутасцяў горада, якая стала каштоўным скарбам усіх беларусаў. Гэтыя паясы — вяршыня ткацкага мастацтва — і атрымалі назву ад слуцкай мануфактуры, стваральнікам якой быў вялікі гетман літоўскі Міхаіл Казімір Радзівіл.