У Расонах з'явіўся мурал з каласамі, валошкамі і галубамі

Яго намалявала мясцовая жыхарка Настасся Нямыцькава, педагог Расонскага цэнтра дзяцей і моладзі.

07.09.2023 / 12:25

Фота: rossonka.by

Малюнак з каласамі, валошкамі, галубамі і вышыванымі ручнікамі з'явіўся на муры трансфарматарнай падстанцыі непадалёк ад аўтастанцыі. Фарбы для мастачкі набыла прафсаюзная арганізацыя Расонскага філіяла прадпрыемства «Полацкія электрычныя сеткі».

Настасся Нямыцькава. Фота: vk.com/molodezh_rossony

Урачыстае адкрыццё мурала запланавана на 11 верасня: імпрэзу ўключылі ў праграму мерапрыемстваў да 17 верасня.

На абласным конкурсе «Фарбы міру», які праводзіўся з ініцыятывы БРСМ, малюнак Настассі Нямыцькавай быў прызнаны адным з найлепшых ва ўзроставай групе ад 14 да 25 гадоў.

Фота: vk.com/molodezh_rossony

Паводле віцебскай гарадской газеты «Віцьбічі», удзельнікамі мастацкага конкурсу сталі каля 200 чалавек, і 17 малюнкаў пераможцаў з'явяцца ў выглядзе муралаў на будынках у розных населеных пунктах Віцебшчыны.

Nashaniva.com