Прэзідэнт Экватарыяльнай Гвінеі пабачыў у беларусах братні народ
Сёння ў Мінску адбыліся перамовы паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Тэадорам Абіянгам Нгема Мбасогам.
07.09.2023 / 13:04
Фота: president.gov.by
«Мой прыезд у Беларусь з'яўляецца сведчаннем маёй перакананасці, што Беларусь і беларускі народ з'яўляюцца для нас братнім народам і братняй краінай», — сказаў Тэадора Абіянг Нгема Мбасога.
Лукашэнка, у сваю чаргу, сказаў, што Беларусь гатова дапамагчы Экватарыяльнай Гвінеі быць гаспадарамі на сваёй зямлі на карысць уласнага народа: стварыць нацыянальную прамысловасць, мадэрнізаваць сельскую гаспадарку, развіваць навуку і тэхналогіі.
«Працуючы ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, сумесна з Расіяй і іншымі рэспублікамі былога Савецкага Саюза мы прапануем вашай краіне доступ да ўнікальных тэхналогій, тавараў і паслуг», — сказаў Лукашэнка.
Ён адзначыў, што Беларусь тры дзесяцігоддзі жыве пад ціскам Захаду і катэгарычна не прымае любых спробаў ціску. «Беларусы не толькі не пакутуюць каланіяльнымі звычкамі, але і не спрабуюць нікому нічога навязваць. Мінск выступае за справядлівы, шматпалярны свет, і мы ідзем у Афрыку як сябры. Нашы тэхніку, тэхналогіі добра ведаюць на вашым кантыненце, а многія вашы дактары і інжынеры вучыліся ў беларускіх ВНУ, таму ў нас не павінна быць асаблівых складанасцяў у наладжванні дыялогу. Перакананы, не будзе», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Міністр замежных спраў Сяргей Алейнік заявіў, што для Мінска важна развіваць усебаковыя кантакты з Экватарыяльнай Гвінеяй.
«Афрыка — кантынент будучыні. Мы сумесна працуем над актывізацыяй усяго комплексу двухбаковых адносін з акцэнтам перш за ўсё на эканамічным супрацоўніцтве. Ёсць сур'ёзная ўзаемная цікавасць. Ёсць вялікае жаданне развіваць эканоміку. Хачу звярнуць увагу, што эканоміка Экватарыяльнай Гвінеі сёння з'яўляецца адной з вядучых на афрыканскім кантыненце. Пры гэтым яна на 90% складаецца з сыравіннага здабыўнога складніка», — растлумачыў міністр.
Чытайце таксама:
У Беларусь прыляцеў прэзідэнт Экватарыяльнай Гвінеі — рэкардсмен па ўтрыманні ўлады ў сучасным свеце
Наталля Качанава знайшла ментальна блізкі народ беларусам
Першая лэдзі Зімбабвэ — Лукашэнку: Вы не толькі бацька, вы — маці