Камароўку абнаўляюць. Вось як змянілася культавае месца

На Камароўцы прайшла рэканструкцыя плошчы і крытага рынку. Усе працы выконвалі ноччу. Для тых, хто не так часта прыязджае сюды па гародніну і садавіну, Onliner зрабіў фотарэпартаж.

07.09.2023 / 13:46

 

Дык што новага тут зʼявілася? Ну, напрыклад, новыя ліхтары і лаўкі на тэрыторыі. А ў самім будынку абнавілі дызайн.

 

— Мы адначасова хацелі захаваць унікальныя характарыстыкі памяшкання і ў той жа час аформіць яго з дапамогай традыцыйных элементаў беларускай народнай культуры, — распавялі Onlíner прадстаўнікі Камароўскага рынку. — Праект створаны пры падтрымцы Мінгарвыканкама, распрацоўвалі і рэалізоўвалі яго спецыялісты кампаніі «Мінскрэклама».

 

Уваходная група дэкарыравана выцінанкай, а антрэсольная частка сцяны ўпрыгожана поясам з нацыянальнымі ўзорамі залацістых і белых адценняў.

— Каляровая гама калон спакойная і ў меру яркая, у спалучэнні з дэкорам арнаменту надае святочны выгляд. Кожная з шаснаццаці калон у верхняй частцы аформлена індывідуальнай мастацкай кампазіцыяй, якая нідзе больш не паўтараецца. У гэтых творах паказаны народныя святы, традыцыі, працоўнае жыццё і побыт беларусаў.

 

Працы па абнаўленні інтэрʼеру (часам гэта былі складаныя і працаёмкія вытворчыя аперацыі) выконваліся без закрыцця рынка, каб не ствараць нязручнасцяў для пакупнікоў. 

У асноўным яны вяліся ноччу. Увесь працэс заняў тры месяцы.

 У будучыні Камароўку чакаюць і іншыя змены, але іх пакуль не раскрываюць.

Чытайце таксама:

Цэны растуць, а колькасць здзелак набліжаецца да рэкорду. Што адбываецца на рынку жылля і як новы ўказ Лукашэнкі адаб'ецца на ім

«Чырвона-зялёных сцягоў стала больш, але да іх хутка прывыкаеш». Беларусы, якія вярнуліся з эміграцыі назад у Мінск, расказалі пра свае адчуванні

Колькасць ІП скарачаецца. Як гэта ўплывае на сабраныя падаткі і чаму тэндэнцыя працягнецца

Nashaniva.com