Бізнэсоўца Зінгмана заўважылі на перамовах Лукашэнкі і Мбасога ФОТАФАКТ

Скандальна вядомы бізнэсовец Аляксандр Зінгман прысутнічаў на перамовах Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Экватарыяльнай Гвінеі Тэадора Абіянгам Нгема Мбасогам у вузкім і пашыраным складах, заўважыў Reform.by.

07.09.2023 / 15:02

Фота: President.gov.by

Скандальна вядомы бізнэсовец Аляксандр Зінгман прысутнічаў на перамовах Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Экватарыяльнай Гвінеі Тэадора Абіянгам Нгема Мбасогам у вузкім і пашыраным складах, заўважыў Reform.by.

Спачатку ён трапіў у кадр падчас сустрэчы каля каміна, дзе прысутнічалі віцэ-прэм'ер Леанід Заяц і кіраўнік МЗС Сяргей Алейнік.

Затым ён прысутнічаў на пашыраных перамовах і сядзеў побач са старшынёй Дзяржкамваенпрама Дзмітрыем Пантусам.

Зінгману належыць кампанія AF TRADE DMCC, якая прадае беларускую тэхніку ў Афрыцы. Бізнэсовец рэгулярна трапляе ў скандалы, звязаныя з непразрыстымі ўгодамі з урадамі афрыканскіх краін. Яго называюць чалавекам, блізкім да Віктара Шэймана.

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Экватарыяльнай Гвінеі пабачыў у беларусах братні народ

У Беларусь прыляцеў прэзідэнт Экватарыяльнай Гвінеі — рэкардсмен па ўтрыманні ўлады ў сучасным свеце

Nashaniva.com