Пад Жабінкай у дальнабойніка выявілі дакументы, запоўненыя «шпіёнскім» чарнілам

На дальнабойніка-міжнародніка, які працуе на казахстанскую фірму, завялі крымінальную справу пасля праверкі дазволу на міжнародныя грузаперавозкі, паведамляе прэс-служба Дзяржкамітэта судовых экспертыз. Пры гэтым у справе гэтай зусім незвычайныя абставіны.

07.09.2023 / 19:35

Калі пад Жабінкай інспектары праверылі ў мужчыны дакументы падчас вагагабарытнага кантролю, то ім здаўся падазроным дазвол на перавозку грузу, пасля чаго дакумент адправілі на экспертызу.

Эксперты ж выявілі, што хоць з самім бланкам дазволу ўсё ў парадку, запісы на ім зробленыя сімпатычным чарнілам. Потым іх награвалі, каб яны зніклі, а на тым самым месцы запісваліся ўжо іншыя даныя. Такая схема выкарыстоўвалася некалькі разоў.

Чытайце таксама:

«Каля 80% шляхецкіх родаў падавалі фальшывыя дакументы». Гісторык расказаў пра фальсіфікацыйныя тэхналогіі ў часы «разбору шляхты»

Навукоўцы стварылі біяпрынтар з Lego, на якім можна надрукаваць чалавечую скуру

Літва паставіла на мяжы шчыты з папярэджаннямі пра рызыкі пры паездках у Беларусь

Nashaniva.com