На прадпрыемствах Ліды правялі масавыя затрыманні

Паводле паведамлення канала «Затрыманні, суды ў Лідзе», на лідскіх прадпрыемствах ААТ «Лідахлебапрадукт» і ААТ «Лакафарба» днямі прайшлі масавыя затрыманні.

07.09.2023 / 19:45

Як піша канал, 6 верасня на абодвух прадпрыемствах людзей затрымлівалі за падпіскі і распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

На ААТ «Лакафарба» затрымалі 6 чалавек. Сёння, 7 верасня, іх выпусцілі, выпісаўшы кожнаму штрафы па 10 базавых велічынь і болей.

На афіцыйным канале ААТ «Лакафарба» сёння раніцай з'явіўся пост са спасылкай на сайт Міністэрства інфармацыі, дзе размешчаны «рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў», у які апошнія тры гады ўключаецца ўсё, што мае хоць бы нейкае падабенства на выказванне альтэрнатыўных афіцыйнай версіі поглядаў на розныя пытанні, нават з самым бяскрыўдным зместам.

Чытайце таксама:

Суд у Круглым другі раз асудзіў Аліну Гораву: ёй далі паўтара года хатняй хіміі

Сілавікі затрымалі праграміста пасля таго, як ён «адказаў у грубай форме і паклаў слухаўку»

Бацьку палітзняволенага падлетка Мікіты Залатарова арыштавалі яшчэ на 15 сутак

Палітвязень Сяргей Моніч не выйшаў на волю па заканчэнні тэрміну

Праваабаронцы паведамляюць пра масавыя затрыманні на Гомельшчыне

Nashaniva.com