Беларусы заснавалі ў Польшчы амаль 12 тысяч фірмаў за апошнія паўтара гады

Беларусы сталі другой па велічыні групай іншаземцаў у Польшчы, якія зарэгістравалі там свой бізнэс. На першым месцы ўкраінцы, піша Радыё Свабода.

09.09.2023 / 12:13

Варшава. Фота Pawel Toczynski / Getty Images

Больш за 11,7 тысяч фірм стварылі беларусы ў Польшчы за апошнія паўтара гады. Гэта 24% ад усіх бізнэсаў, якія зарэгістравалі не польскія грамадзяне.

66% фірмаў працуюць у кірунку інфармацыі і камунікацыі, пераважна ў праграмаванні.

Яшчэ 11% фірмаў вядуць прафэсійную, навуковую або тэхнічную дзейнасць, 5% — задзейнічаныя ў будоўлі, паведаміў Польскі эканамічны інстытут.

Nashaniva.com