Бацьку палітзняволенага падлетка Мікіты Залатарова асудзілі трэці раз запар
Учора ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля адбыўся яшчэ адзін суд над гамельчуком Міхаілам Лапуновым, піша «Вясна».
09.09.2023 / 13:25
Міхаіл Лапуноў (злева)
Як і ў абодва папярэднія разы, яго судзілі паводле ч. 2 арт. 19.11 (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Кіравала судовым працэсам суддзя Алеся Восіпава.
Вырак суду, на жаль, пакуль невядомы. Раней Міхаілу прызначылі 30 сутак арышту.
Сын Міхаіла — Мікіта — ці не наймаладзейшы з затрыманых у выніку пратэстаў 2020 года. На той момант 16-гадовага Мікіту, хворага на эпілепсію, абвінавацілі ажно паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса і асудзілі на 5 гадоў выхаваўчай калоніі.
Пазней на хлопца завялі яшчэ адну крымінальную справу — за тое, што ён нібыта напаў на супрацоўніка СІЗА і пагражаў яго родным.
Агульны тэрмін пакарання для Мікіты склаў 4 гады і 6 месяцаў выхаваўчай калоніі.
Чытайце таксама:
17-гадовы палітвязень з Гомеля Мікіта Залатароў заявіў, што больш не вытрымае ў адзіночцы
У Гомелі вынеслі прысуд непаўналетняму палітвязню Мікіту Залатарову за напад на супрацоўніка СІЗА
«Татачка, б’юць кожны дзень». У Гомелі ў жніўні затрымалі падлетка, абвінавачваюць у хуліганстве