БЕЛ Ł РУС

Свет

Прэм'ер Індыі выступіў на пасяджэнні G20 з шыльдай «Бхарат» замест «Індыя»

9.09.2023 / 13:32

Nashaniva.com

Прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі выступіў на саміце G20 у Нью-Дэлі з таблічкай, на якой было напісана слова «Бхарат», піша газета Hindustan Times. Так называецца краіна на хіндзі.

Фота: інстаграм Нарэндры Модзі

У сваёй уступнай прамове на першай сесіі саміту One Earth Модзі выкарыстаў таксама гэтую назву краіны. «Бхарат вітае дэлегатаў у якасці старшыні G20», — заявіў індыйскі прэм'ер.

Згодна з Канстытуцыяй, у Індыі дзве афіцыйныя мовы: англійская і хіндзі. На англійскай мове краіна называецца Індыя, а на хіндзі — Бхарат.

Чытайце таксама:

Індыя мяняе назву на Бхарат? Што гэта значыць і навошта ўлада гэта робіць

Прэзідэнт Індыі ўпершыню выкарыстаў назву краіны на хіндзі ў запрашэннях лідарам G20

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула