Латвія заваявала 5-е месца на чэмпіянаце свету па баскетболе

У матчы за 5-е месца яна сёння разграміла Літву з лікам 98:63.

09.09.2023 / 17:10

Фота: FIBA basketball

Зборная Латвіі брала ўпершыню ўдзел у чэмпіянаце свету па баскетболе, і адразу такі поспех. Прычым у адрозненне ад літоўцаў супернікі ў падапечных італьянскага трэнера Лукі Бангі былі больш сур'ёзныя. 

На першым этапе яны абыгралі на апошніх хвілінах Францыю, у наступным этапе таксама на апошніх хвілінах перайгралі чэмпіёнаў свету зборную Іспаніі, затым з розніцай у 20 ачкоў перайгралі Бразілію.

У чвэрцьфінале Латвія прайграла з розніцай у два ачкі Нямеччыне, не здолеўшы за чатыры секунды да канца закінуць пераможны трохачковы. У суцяшальным турніры перамаглі Італію.

Заўтра ў матчы за 3-е месца сустрэнуцца ЗША і Канада, а фінал разыграюць еўрапейскія зборныя: Нямеччына і Сербія.

Нямеччына, дарэчы, у паўфінале перамагла каманду ЗША. 

Зборныя Беларусі і Расіі выключаныя з міжнародных спаборніцтваў з-за вайны ва Украіне.

Чытайце таксама:

Латвія працягвае пісаць казку. Гэтым разам баскетбольную

Цуд у Джакарце: зборная Латвіі вырвала на апошніх хвілінах перамогу ў Іспаніі

Для гульца зборнай Сербіі чэмпіянат свету па баскетболе скончыўся на аперацыйным стале

Nashaniva.com