Штогод у свеце ад сутыкненняў з празрыстымі паверхнямі гінуць мільёны птушак. Як ім дапамагчы?

Птушкі не ўспрымаюць празрыстую і люстраную паверхню як перашкоду, а наадварот — бачаць у шкле адлюстраванне звыклай для сябе прасторы, куды можна паляцець, піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач». 

09.09.2023 / 23:05

Следам ад сутыкнення птушкі з шыбай можа быць пакінутае на шкле пёрка. Фота: Fundacja Szklane Pułapki

Гэтая праблема вельмі сур’ёзная, але непрыкметная: пацярпелых птушак у гарадах падбіраюць каты, сабакі, лісы, вожыкі, чайкі, вавёркі, куніцы, птушкі сямейства крумкачовых.

Некаторыя птушкі здольныя паляцець пасля ўдару, але не заўсёды яны выжываюць.

Дапамагчы птушкам можна, зрабіўшы сваё акно прыкметным для іх. А для гэтага трэба наклеіць звонку на шкло белыя налепкі-кропкі па так званым «правіле далоні»:

Фота: Fundacja Szklane Pułapki

Шкло з налепкамі па «правіле далоні» робіцца добра бачным для птушак.

Фота: Fundacja Szklane Pułapki

Чытайце таксама:

Сеў Леніну на галаву. З аграсядзібы пад Маладзечнам збег бусел і паляцеў у горад гарэзнічаць

Каля 75% маладых буслоў гінуць у першы год жыцця падчас міграцыі. Чаму так?

Як сёння шкодзяць беларускай прыродзе старадаўнія штучныя каналы?

Якая сувязь паміж бабрамі і птушкамі?

Nashaniva.com