Нямеччына сенсацыйна ўпершыню ў гісторыі выйграла чэмпіянат свету па баскетболе
У фінале немцы перайгралі зборную Сербіі з лікам 83:77 (23:26, 24:21, 22:10, 14:20).
10.09.2023 / 17:41
Найлепшы ў немцаў у фінале Дэніс Шродэр з «Таронта», які набраў 28 ачкоў. Шродэр быў прызнаны MVP чэмпіянату. Фота: Michael Conroy / AP
Першая палова сустрэчы ішла роўная барацьба. Нямеччына вырывалася на два ачкі наперад, сербы даганялі, нават выходзілі наперад. На вялікі перапынак каманды сышлі пры ліку 47:47.
У трэцяй чвэрці немцы вырваліся наперад і пайшлі на апошні перапынак з розніцай +12 ачкоў. А ў апошняй чвэрці здолелі захаваць перавагу — 83:77.
Такім чынам зборная Нямеччыны ўпершыню ў гісторыі выйграла залатыя медалі чэмпіянату свету. На турніры яны перамаглі ва ўсіх васьмі матчах.
Раней іх найлепшым вынікам была бронза ЧС у 2002 годзе, калі саліраваў вялікі ў прамым і пераносным сэнсе Дзірк Навіцкі.
У 2010-м Нямеччына была 17-я, у 2019-м — 18-я.
Трэцяе месца на чэмпіянаце свету ўпершыню ў гісторыі заваявала Канада, што абыграла ў авертайме ЗША з лікам 127:118.
Чытайце таксама:
Латвія заваявала 5-е месца на чэмпіянаце свету па баскетболе
Для гульца зборнай Сербіі чэмпіянат свету па баскетболе скончыўся на аперацыйным стале