Украінцы прасунуліся ў раёне Кляшчэеўкі і Андрэеўкі каля Бахмута

Намесніца міністра абароны Ганна Маляр паведаміла, што ўзброеныя сілы маюць пэўны поспех каля Бахмута, піша «Украінская праўда».

11.09.2023 / 09:57

Карта: Украінская праўда

«На Бахмуцкім напрамку Узброеныя сілы Украіны мелі пэўны поспех у раёне Кляшчэеўкі і Андрыеўкі… За мінулы тыдзень вызваленая тэрыторыя там (на Бахмуцкім напрамку) склала каля двух квадратных кіламетраў».

Маляр паведаміла, што сілы абароны ў раёне Кляшчэеўкі і Андрэеўкі на Бахмуцкім кірунку выцясняюць праціўніка з займаных пазіцый і там ёсць «пэўныя прасоўванні наперад».

Паводле яе слоў, за час наступальнай кампаніі пад Бахмутам вызвалена ўжо 49 квадратных кіламетраў тэрыторыі.

Чытайце таксама:

Буданаў не лічыць, што вайна з Расіяй будзе працяглай

Украінцы прарвалі першую лінію абароны, на якую расіяне выдаткавалі 60% часу і рэсурсаў

Залужны сустракаўся на польска-ўкраінскай мяжы з генераламі НАТА і абмяркоўваў контрнаступленне — The Guardian

Nashaniva.com