Палітвязень Аляксандр Юніцкі выйшаў на волю

За кратамі ён правёў два гады.

11.09.2023 / 13:57

Аляксандр Юніцкі. Фота: сацсеткі

Жыхара Светлагорска абвінавацілі паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) у тым, што ў жніўні мінулага года ён у «Аднакласніках» напісаў каментар з аднаго слова «мразь» пад пастом пра тое, што інспектар ДПС маёр міліцыі Андрэй Баграёнак удзельнічаў у разгоне мірных сходаў і штрафаваў за падачу гукавых сігналаў салідарнасці, піша «Вясна».

З 21 жніўня 2021 адбываў тэрмін у папраўчай установе адкрытага тыпу. 11 верасня 2023 года стала вядома, што Аляксандр выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

Чытайце таксама:

Выйшаў на волю палітвязень Ілля Палхоўскі

На волю выйшаў палітвязень Сцяпан Талкачоў, асуджаны па «справе Зельцэра»

Выйшаў на волю палітвязень Мацвей Гранкевіч

Nashaniva.com