У Беларусі прадаюць майкі з выявамі Прыгожына і «Вагнера»
У Беларусі прадаюцца майкі з кіраўніком ПВК «Вагнер» Яўгенам Прыгожыным, які нядаўна загінуў у авіякатастрофе над Цвярской вобласцю, заўважыў тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозга».
11.09.2023 / 16:57
На гэтых футболках — прынт з цытатай Лукашэнкі і партрэт Яўгена Прыгожына. Ёсць варыянт і з баевіком у масцы. На рукавах намаляваныя лукашэнкаўскі і расійскі сцягі.
Мяркуючы з якасці, вырабляюць гэтыя майкі энтузіясты з ліку прыхільнікаў «рускага свету» ў Беларусі, адзначае БГМ.
Чытайце таксама:
Пасля смерці Прыгожына разгарнулася барацьба за яго спадчыну
«У мяне тая ж праблема». Прэм'ер Албаніі расказаў анекдот пра Пуціна і Прыгожына
Двое вагнераўцаў зрабілі мемарыял памяці Прыгожына і Уткіна проста ля Вечнага агню ў Мінску