Супраць стваральнікаў «Байпола» адкрылі спецыяльную вытворчасць
Следчы камітэт паведаміў пра тое, што супраць людзей, якія ў свой час стварылі арганізацыю «Байпол», адкрытая спецыяльная вытворчасць, то-бок іх маюць, як і некаторых іншых вядомых апанентаў рэжыму, якія цяпер знаходзяцца па-за межамі Беларусі, судзіць завочна.
11.09.2023 / 18:08
Адзін з лідараў «Байпола» Аляксандр Азараў з жонкай і дзецьмі. Фота Офіса Святланы Ціханоўскай
Спецыяльная вытворчасць адкрытая супраць Аляксандра Азарава, Вадзіма Жыгара, Мацвея Купрэйчыка, Ігара Лобана, Андрэя Астаповіча і Алега Талерчыка.
Супраць усіх іх вытворчасць адкрытая 8 верасня, ім прапануецца з'явіцца па адрасе Першамайская, 7 у Мінску — гэта адрас Упраўлення Следчага камітэта па горадзе Мінску.
Інкрымінуюцца ім змова з мэтай захопу ўлады, распальванне варожасці, заклікі да санкцый, абразы прадстаўнікоў улады і іншыя артыкулы Крымінальнага кодэкса.
У пачатку ліпеня былыя сілавікі, якія ў 2020 годзе адмовіліся падтрымліваць рэжым і заснавалі арганізацыю «Байпол», у выніку ўнутранага канфлікту падзяліліся, частка з іх стварыла арганізацыю «Белпол».
Чытайце таксама:
Азараў апублікаваў ФОТЫ сябе ў маладосці — з бел-чырвона-белым сцягам
BELPOL даў справаздачу, што яго каманда паспяхова прайшла паліграф
Аляксандр Азараў — пра крыўду, агентуру, паездку ў Кіеў і сцэнар змены ўлады
Частка «Байпола» без Азарава стала «Белполам». Што яшчэ мяняецца ў аб'яднанні былых сілавікоў?