Генеральная пракуратура сама зрабіла тое, за што карае іншых

У тэлеграм-канале Генеральнай пракуратуры на кароткі час у агульным доступе з'явілася гіперспасылка на сайт выдання «Люстэрка», якое структуры рэжыму Лукашэнкі лічаць «экстрэмісцкім». 

11.09.2023 / 19:19

Хоць спасылка была адразу выдалена, можна канстатаваць, што Генеральная пракуратура парушыла свае ж законы, спрычыніўшыся да распаўсюду страшнага «экстрэмізму». Простых смяротных у беларускіх умовах за гэта, хутчэй за ўсё, пакаралі б, нават не разбіраючыся ў сутнасці справы.

Трэба думаць, Генпракуратуры не ўсё адно, што пішуць пра іх дзеянні «экстрэмісцкія» СМІ, і перасылка спасылкі рабілася ў рамках гэтага маніторынгу. Вось толькі супрацоўнік яўна пераблытаў працоўны чат з публічным каналам.

Падобны казус, нагадаем, на тым тыдні здарыўся са старшынёй праўладнай ЛДПБ, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Алегам Гайдукевічам.

Чытайце таксама:

Юрысты расказалі, якія прававыя наступствы могуць быць у дыкпіка ў тэлеграм-канале Гайдукевіча

«Слалі нам толькі пагрозы і спрабавалі ўзламаць». Дыкпік у канале Гайдукевіча з'явіўся пасля кантакту з Азаронкам

«Калі ўбачыла той самы …» Інтэрнэт горача ацаніў дыкпік з канала Гайдукевіча

Nashaniva.com