У Брэсце трапіў пад аўтобус дзесяцігадовы хлопчык
Як паведаміла УУС Брэсцкага аблвыканкама, хлопчык загінуў, пераязджаючы вуліцу на ровары па пешаходным пераходзе.
11.09.2023 / 21:43
Паводле папярэдняй інфармацыі, каля 18:20 11 верасня 31-гадовы кіроўца аўтобуса Mercedes выязджаў з запраўкі і наехаў на 10-гадовага хлопчыка, які перасякаў праезную частку на ровары па пешаходным пераходзе.
Хлопчык загінуў на месцы здарэння.
Чытайце таксама:
У аварыі пад Шчучынам разбіўся фокуснік і вядоўца з Гродна
ДТЗ са смяротным вынікам у Шчучынскім раёне — 24-гадовы кіроўца заснуў за рулём
Машына абліла чалавека вадой з-пад колаў. Ці можна пакараць кіроўцу?