Лідар КНДР прыехаў у Расію. ФОТЫ

Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі апублікавала кадры адʼезду Кім Чэн Ына з Пхеньяна ва Уладзівасток.

12.09.2023 / 12:54

Кім Чэн Ын традыцыйна прыехаў у Расію на бронецягніку. Усе фота: ЦТАК

Візіт Кім Чэн Ына на Далёкі Усход — яго першая паездка за межы Паўночнай Карэі пасля пандэміі каранавіруса, пра якую вядома. У Кім Чэн Ына запланаваныя перамовы з Уладзімірам Пуціным, адной з тэм якіх, як чакаецца, стануць пастаўкі ўзбраенняў з КНДР у Расію. У перамовах прыме ўдзел міністр абароны РФ Сяргей Шайгу.

Nashaniva.com