Атака на Адэскую вобласць: пашкоджана партовая інфраструктура, 6 пацярпелых

Некалькі груп ударных дронаў было накіравана па Ізмаільскім раёне. 

13.09.2023 / 07:15

Ілюстрацыйнае фота Аператыўнага камандавання «Поўдзень»

Ноччу 13 верасня расіяне чарговы раз атакавалі поўдзень Адэскай вобласці ўдарнымі беспілотнікамі, у выніку гэтага пацярпелі шэсць цывільных асоб, паведаміў кіраўнік Адэскай вобласці Алег Кіпер.

«Некалькі груп ударных дронаў было накіравана па Ізмаільскім раёне. На жаль, ёсць трапленне. Зафіксаваныя пашкоджанні прыпартавой і іншай цывільнай інфраструктуры. Працягваецца ліквідацыя наступстваў. Ратавальнікі ўтаймуюць пажар», — напісаў ён.

Вядома пра шэсць пацярпелых. Трое з іх — у цяжкім стане, яшчэ ў трох — сярэдні стан цяжкасці.

Чытайце таксама:

Уначы быў нанесены ўдар па суднабудаўнічым заводзе ў Севастопалі. Параненыя 24 чалавекі

Nashaniva.com