У Ганцавічах будуюць фармацэўтычны завод
Пра стварэнне новай біяфармацэўтычнай вытворчасці лекаў у Ганцавічах паведаміла прэс-служба Мінздароўя. Будоўлю наведаў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.
13.09.2023 / 09:52
У Ганцавічах будуюць фармацэўтычны завод. Фота: прэс-служба Мінздароўя
Як кажа Дзмітрый Піневіч, будоўля ўключаная ў комплексны план «Праекта будучыні» — «Інавацыйная ахова здароўя». Праект, як паведамляе Мінздароўя, рэалізоўваецца сумесна з партнёрамі з КНР. Спецыялісты, якія працуюць тут, паедуць на навучанне на аналагічную вытворчасць у кітайскі горад Шэньчжэнь.
Па выніках візіту Піневіч даў даручэнне — паскорыць увод у эксплуатацыю завода.