Азербайджанскі авіяперавозчык адкрывае рэйсы паміж Мінскам і Баку

Нацыянальны авіяперавозчык Азербайджана кампанія AZAL адкрывае рэгулярныя рэйсы з Баку ў Мінск.

13.09.2023 / 10:44

Першы рэйс па маршруце Баку — Мінск — Баку плануюць выканаць 2 кастрычніка 2023 года, піша прэс-служба мінскага аэрапорта.

Авіякампанія будзе здзяйсняць палёты чатыры разы на тыдзень: у панядзелак, аўторак, чацвер, пятніцу. Час у дарозе — каля чатырох гадзін.

Авіякампанія AZAL — буйны авіяперавозчык. У кастрычніку 2023 года авіякампанія AZAL і мясцовы лаўкост Buta Airways абʼяднаюцца ў адзіны брэнд. AZAL ужо ажыццяўляла палёты ў Мінск з 2014 па 2018 год.

Nashaniva.com