Стала вядома, чым Пуцін частуе Кім Чэн Ына на ўрачыстым абедзе
Афіцыйны абед кіраўнікоў Расіі і КНДР праходзіць на касмадроме Усходні, паведамляюць расійскія дзяржагенцтвы. Shot апублікаваў меню.
13.09.2023 / 11:14
Кім Чэн Ына пасля сустрэчы і перамоў з Уладзімірам Пуціным пачаставалі пельменямі з камчацкім крабам. Таксама ў меню асятрына з грыбамі і бульбай, антрэкот з мармуровай ялавічыны з запечанай гароднінай, салат з качкі з інжырам і нектарынам. На дэсерт — брусніцы з кедравымі арэхамі і згушчаным малаком.