У Мінску адкрыўся Цэнтр азербайджанскай мовы і культуры
Ён будзе дзейнічаць на базе Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.
13.09.2023 / 14:28
Фота: «Мінск-Навіны»
Перадумовай узнікнення цэнтра стаў паспяховы візіт дэлегацыі МДЛУ ў чэрвені ў Баку, хоць ідэя яго стварэння ўзнікла яшчэ вясной.
У гэтым годзе абедзве краіны адзначаюць 30-гадовы юбілей устанаўлення дыпламатычных адносін. У ходзе візіту рэктар МДЛУ Наталля Лапцева і рэктар Азербайджанскага ўніверсітэта моў Камал Абдулаеў падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве і абмеркавалі дарожную карту супрацоўніцтва на 2023-2024 гады, пішуць «Мінск-Навіны».
Чытайце таксама:
Азербайджанскі авіяперавозчык адкрывае рэйсы паміж Мінскам і Баку
Пуцін: Калі Арменія прызнала, што Карабах — частка Азербайджана, то пра што размова?