У пятніцу ва ўсіх школах пройдзе адзіны ўрок да Дня народнага адзінства

Урок пройдзе ва ўсіх вучняў з 1-га па 11-ы клас у адзін і той жа час.

13.09.2023 / 14:46

Аляксандр Кадлубай. Фота: БелТА

Адзіны ўрок памяці да Дня народнага адзінства пройдзе ва ўстановах адукацыі краіны 15 верасня. Пра гэта БелТА паведаміў намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай.

«Ва ўсіх установах адукацыі 15 верасня пройдзе адзіны ўрок памяці, прысвечаны Дню народнага адзінства. Метадычныя рэкамендацыі па яго правядзенні ўжо накіраваныя ва ўстановы адукацыі, у іх распісана спецыфіка правядзення гэтых заняткаў у залежнасці ад узросту навучэнцаў, каб было разуменне ў педагогаў, як гэтую тэму правільна раскрыць, якія гістарычныя факты ў якой паслядоўнасці выкласці, як падвесці да важных пытанняў, даць на іх адказы.

(…) Мы выдатна разумеем і дзецям павінны данесці, што калі б не гэтая ключавая дата — 17 верасня 1939 года, то сёння не было б суверэннай Беларусі. Гэта дата справядлівага ўз'яднання беларускага народа», — распавёў Аляксандр Кадлубай.

Урок пройдзе ва ўсіх вучняў з 1-га па 11-ы клас у адзін і той жа час.

Субота 16 верасня будзе таксама цалкам прысвечаная гэтай тэме. 

Nashaniva.com