Выходзіць зборнік выбраных твораў уніяцкага святара Льва Гарошкі
Лявон Юрэвіч і Наталля Гардзіенка ўклалі том «Выбранае», у які ўвайшлі ўспаміны, працы аб рэлігійнай гісторыі Беларусі ды рэфлексія пра беларускую эміграцыю айца Льва Гарошкі, а таксама тэксты пра аўтара, паведамляе Bellit.info.
13.09.2023 / 16:47
Кніга выходзіць у межах серыі «Спадчына: агледзіны», заснаванай Згуртаваннем беларусаў свету «Бацькаўшчына» і Беларускім інстытутам навукі і мастацтва пры спрыянні інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.
Грэка-каталіцкі святар Леў Гарошка (1911—1977) шмат займаўся вывучэннем гісторыі хрысціянства ў Беларусі і асабліва мінулага ды сучаснага яму стану Уніяцкай царквы, аналізаваў падзеі ў асяроддзі беларускай эміграцыі пасля Другой сусветнай вайны.
Сёння, калі аднавіліся ганенні на Каталіцкую і Уніяцкую цэрквы ў Беларусі (зрэшты, як і на ўсіх праўдзівых хрысціян), а значная частка беларусаў ізноў вымушаная жыць у замежжы, напісанае айцом Львом у 1940-я — 1950-я гады набывае асаблівую актуальнасць.
Чытайце таксама:
Надрукавалі адрыўны каляндар «Наш край» на 2024 год
У Даніі выйшла анталогія беларускай літаратуры
Выйшла з друку і ўжо едзе да сваіх першых чытачоў вялікая кардонная кніжка «Хто жыве ў гаражы?»