Медсястра пад Пінскам выцягнула з вады траіх тапельцаў
Усё адбылося ў сярэдзіне ліпеня, калі Анжаліка Жалязняк была ў адпачынку. Яна з блізкімі адпачывала на возеры пад Пінскам, паведамляе «Медыя-Палессе».
14.09.2023 / 09:58
Раптам ля абрыву пачала тануць жанчына. І медык кінулася туды.
«Я нырнула і за валасы яе выцягнула. Мне дапамагала дачка, і сяброўка была яшчэ там са мной. Мы яе выцягнулі, аказала дапамогу. Яна не была прама ў крытычным стане. Перавярнула — яна адкашлялася, вада выйшла», — распавяла медсястра.
Праз нейкі час жанчына заўважыла, што ўсё ля таго ж абрыву тоне дзяўчынка. Мама пачала яе ратаваць, але дачка пацягнула яе пад ваду. «Зноў, дзякуй богу, былі сябры побач, дачка. Разам усе дружна выцягнулі», — сказала медык.
Выратаваныя маці і дачка ў парадку.
Чытайце таксама:
У Клімавіцкім раёне ў рацэ патанула дзевяцігадовая дзяўчынка
Пад Стоўбцамі прайшла закрытая рэйв-вечарынка, якая скончылася трагедыяй
15-гадовы падлетак патануў у Святым возеры ў Магілёве