П'яны 17-гадовы падлетак зладзіў на грузавіку ДТЗ у Магілёве

А трэцяй гадзіне ночы хлопец вырашыў развесці сваіх сяброў па дамах на аўтамабілі бацькі.

14.09.2023 / 15:08

Фота: магілёўская ДАІ

Перад гэтым падлетак выпіў піва, а затым вырашыў, што грузавы аўтамабіль бацькі стане выдатным «таксі». П'яны малады чалавек разам з прыяцелямі адправіўся катацца, аднак на вуліцы Астроўскага ў абласным цэнтры нешта пайшло не так.

У нейкі момант грузавік GAZ пачаў віхляць, а затым і зусім перакуліўся.

На шчасце, ніхто сур'ёзна не пацярпеў.

Пасля аварыі сябры 17-гадовага бяспраўніка разбегліся, а хлопца затрымалі супрацоўнікі ДАІ.

Цяпер маладому чалавеку пагражае адказнасць за «п'янае» і «бяспраўнае» кіраванне, а таксама за ўчыненае ДТЗ.

Nashaniva.com